О чем рассказ дзяльба кабанчыка
О чем произведение дзяльба кабанчыка Виктор кармазов
Ответ:
Сочинение на тему: Александр Невский. Произведение: Повесть о житие и о храбрости благородного и великого князя Александра Невского
Ростом князь Александр Невский был больше других людей, голос его звучал, как труба в народе, лицом был прекрасен, как Иосиф.
Сила Александра была частью силы Самсона. И дал Бог князю премудрость Соломонову, а храбрость римского царя Веспасиана. Так князь Александр был непобедим, побеждая сам.
Александр очень почитал православие. Всякий раз перед сечей молился и получал благословение от архиепископа.
В приметы и видения не верил.
Был Александр своеволен, властолюбив, не смог мириться с новгородскими вечевыми порядками и поссорился с новгородскими людьми. Но в тоже время, он благороден, забыв старые обиды, освободил новгородскую землю от немецких рыцарей.
Александра Невского любил и славил народ за его ратные победы.
Смело и мужественно поехал он в ставку монгольско-татарского хана Батыя, чтобы договориться о снижении налога с русского народа.
После Невруева набега князь Александр города восстановил, людей собрал свои.
После смерти церковь причислила его к лику святых
Адказы на пытанні:
2. У апавяданні Віктара Карамазава «Дзяльба кабанчыка» найбольш уражвае эпізод, калі маці дзяліла кабанчыка, а дзеці стаялі побач, гледзячы на гэты раздзел, каб нікому не паклалі меней, чым другому. Увогуле гэта прыкра – дзеці прыязджаюць да маці толькі тады, калі ім нешта патрэбна, а не для таго, каб адведаць, дапамагчы.
3. Аўтар ставіць маральныя праблемы памяці сваіх каранёў, павагі да сваіх бацькоў, малой радзімы. Адбываецца адчужэнне дзяцей ад бацькоўскага дому, ад родных каранёў, страчваецца адказнасць за жыццё бацькоў, якіх пакінулі дзеці самотна дажываць свой век у цяжкай працы.
4. Спадабалася маці, Сцяпан. Маці – працавітая, шчыра жанчына, Маці з вялікай літары, самаахвярная, гатовая аддаць апошняе дзецям. Сцяпан, яе сын, адзіны, у каго загаварыла сумленне. Астатнія героі – дачкі і зяць – пустыя, раўнадушныя і бяздушныя асобы, для якіх няма нічога святога.
5. Сцяпан: працавіты, падобны на маці, сціплы, гасцінны, добры, у яго адчуваецца ўпартая стрыманасць натуры і пачуццёвасць, ён адзіны спачувае сваёй матулі, адчувае сорам за тое, што яна засталася адна і цягне напасільную гаспадарку, толькі ён зразумеў сваю памылку і вярнуўся да маці. Сцяпан працуе ў Мінску і будуе метрапалітэн, ён выпадкова застаўся ў сталіцы, яго цягне дадому, у вёску. Ён не прымае жорсткасці і абыякавасці сваіх братоў і сясцёр. Сцяпан любіць дзяцей і шкадуе, што яго асабістае жыццё не склалася. Яму сорамна перад бацькам, што не спраўдзіў яго надзеі і з’ехаў у горад. Сцяпан – адзіны чалавек, якога і можна назваць сапраўдным сынам.
Маці: старая жанчына, жыве ў вёсцы, адна цягне вялікую гаспадарку, працавітая, вельмі любіць сваіх дзяцей, сумуе па іх, у яе вялікае сэрца, яна самаадданая, самаахвярная, добрая, ласкавая, шчырая. Яна гатова аддаць дзецям усё, каб толькі чым-небудзь парадаваць іх, дапамагчы ім. Самая большая для яе радасць – адчуваць сябе патрэбнай дзецям.
Лёнік: малады гаспадар, сусед маці, выдатны майстар на ўсе рукі, спраўны, працавіты умелы, у яго ўсё даведзена да ладу: адбудаваны двор, хата. Ён «і цясляр, і сталяр», да яго па дапамогу звяртаецца ўся вёска, у тым ліку і па дапамогу ў забіванні кабаноў.
Вольга: старэйшая сястра, вядома, што яна абяцае прыехаць, але так і не выконвае свайго абяцання. Яна зусім забылася і на маці,і на вёску. Яе хвалююць толькі асабістыя клопаты.
Вера (сярэдняя дачка): аўтар амаль не гаворыць пра яе, аднак зразумела, што гэта дачка бачыць у гаспадарцы маці толькі матэрыяльныя здабыткі, яна ні разу не спытала пра матуліна здароўе. Адзінае, што яе цікавіла, – гэта тое, каб іх не абдзялілі ў размеркаванні частак кабанчыка. Яна чэрствая, абыякавая, карыслівая.
Коля (зяць): муж Ніны, аўтар параўноўвае яго з «ружовашчокім кабанчыкам», лысы, тоўсты, пры сустрэчы з матуляй сваёй жонкі адводзіць вочы, няшчыры, карыслівы, менавіта для яго маці расціла авечак, каб здабыць аўчынку і справіць верхнюю модную вопратку для Ніны і яе мужа. Прычым дапамагаць у гэтым яны не збіраліся.
Ніна (малодшая сястра): яна жыве побач ад вёскі, дзе нарадзілася, але ў маці амаль не бывае. Яна працуе фельчарыцаю, вось як аўтар апісвае яе з’яўленне: «ў белым плашчыку, чырвоным берэціку, лакавых чаравічках». Яна настолькі рэдка бывае ў матулі, што тая нават не чакала яе прыезду. Яе знешняе апісанне гаворыць шмат аб чым: жанчына і не збіралася дапамагаць сваёй старой матулі, яна проста прыехала атрымаць «свой кусок». Раўнадушная, цынічная, чэрствая, зласлівая ў адносінах да брата.
6. Аўтар спачувае матулі. Гэта адчуваецца ў апісанні яе спрацаваных рук, старэнькага адзення, ды і сам факт апавядання – да старой маці прыязджаюць ужо гарадскія дзеці, якія пра родную вёску ды маці пачалі забываць, з’яўляюцца цяпер усе, каб падзяліць паміж сабой кабанчыка, якога маці выгадавала без іхняй дапамогі – сведчыць аб асуджэнні аўтара ў такіх адносін да свайго роднага чалавека дзяцей.
7. Вобраз маці ствараецца шматлікімі мастацкімі дэталямі:
«Потым як глянуў маці ў вочы, малыя, нявінныя, нейкія галубіныя, з самотнай пякучай чырванню, у гусцейшых, як апошні раз, калі бачыліся, маршчынах, сэрца скранулася…»
«– Вось ты, Сцёпа, узяў мяне за руку, і яна ўжо заныла. – Левай памацала правую, пад локцем. – Сёння ноччу была аднялася. Я і ў хустку ўкручвала, і шкіпінарам націрала.»
«– А хто яго. – няпэўна адказала маці. – Па кармёжцы і сала. Летам што я ім даю? Па траве ходзяць. Абы раслі здаровыя. З халадамі пачала парыць бульбу, буракі, жменю мукі сыпнеш, падмяшаеш. Дай больш хлеба, дык сала возьмеш. Казала, прывязіце, дзеткі, мех якой мукі, будзе вам сала. Дык жа ніхто не чуе. Але і так дзякуй Богу. Пакуль хопіць, а пасля другога апрыходуем. Ужо яго я вам пастараюся адкарміць.
Яны ўсе такія, маці: што б ні казалі, на языку, як і ў галаве, вечна дзеткі.»
«Матчыны рукі ляжалі на краі стала, трымалі відэлец з кавалкам пячонкі, і Сцяпан, прыгледзеўшыся, раптам жахнуўся: якія ж яны старыя! Здрабнелі, счарнелі, абсыпаліся шэрым прысакам, быццам толькі што вымяталі з печы вуголле і попел, а запясці танклявыя, усохлыя.»
«Тут яшчэ заўважыў белы, заматаны ў анучку палец, падобны на белую каціную лапку. Парэзала, ці што? Учора не было гэтай анучкі. Сёння паспела? I плямка чырвоная – кроў. Відаць, моцна парэзала. Запякло на душы, як убачыў кроў на белай анучцы.»
8. Калі дзеці ехалі з вёскі дадому, Сцяпан прапанаваў заехаць на могілкі да бацькі, аднак Вера сказала, што яны зробяць гэта іншым разам, маўляў, ім патрэбна заехаць засветла. Дочкі думалі толькі пра асабістыя патрэбы, яны былі настолькі раўнадушныя і чэрствыя, што не знайшлі хвілінкі адведаць свайго роднага чалавека. Сцяпан быў іншы, у яго было сэрца:
«Сцяпан зноў азірнуўся, але ўжо не на вёску – на магільнік. Зноў, ужо нейкай балючай памяццю вачэй, убачыў маці, яе самотную маўклівую постаць, рукі на прыполе, белы, абматаны анучкаю палец, і. вось калі: да горла падкацілася хваля, тая самая, што душыла ўчора за сталом, калі глядзеў на шэрыя матчыны рукі, пасля ўранні, калі бачыў маці наўколенцах перад цыратаю з кучкамі мяса і сала, на дзяльбе кабанчыка, пасля, апошні раз, на магільніку. Заплюшчыў вочы – маці ўсё стаяла пасярод вёскі, сіратліва глядзела на дарогу. »
9. Пачуццё блізкасці да маці, адчуванне духоўнай роднасцю з ёю здымае з яго душы цяжар і тужлівы смутак, адкрывае яе насустрач радасці. Радасць узаемаразумення пакуль што не знайшла выйсця ў словах, а ўвасобілася ў звычайнай будзённай працы. Сцяпан вярнуўся, каб дапамагчы, падтрымаць сваю матулю, даказаць сабе, што ён не счарсцвеў, што яго сэрца належыць роднай хаце, вёсцы.
10. Апошні сказ апавядання пра тое, як яны разам рэжуць сечку, насычаны дзеясловамі і, наогул, пабудаваны так, быццам перадае бадзёры рытм сумеснай працы ды гоніць прэч думкі аб адзіноце.
Сцяпан урэшце зразумеў сваю памылку ў адносінах да матулі, яны любяць адзін аднаго, яны ўмеюць працаваць, гэта родныя людзі. У сэрцы сына нарэшце абудзіліся сапраўдныя сыноўі пачуцці, якія і падштурхнулі яго не толькі дапамагаць ёй, але і выканаць абяцанне перад бацькам. Гэта значыць, што ён не адрачэцца ад сваіх каранёў і захавае «святое штосьці» ў сваім сэрцы.
Віктар Карамазаў — Дзяльба кабанчыка
Адказы на пытанні:
2. У апавяданні Віктара Карамазава «Дзяльба кабанчыка» найбольш уражвае эпізод, калі маці дзяліла кабанчыка, а дзеці стаялі побач, гледзячы на гэты раздзел, каб нікому не паклалі меней, чым другому. Увогуле гэта прыкра – дзеці прыязджаюць да маці толькі тады, калі ім нешта патрэбна, а не для таго, каб адведаць, дапамагчы.
3. Аўтар ставіць маральныя праблемы памяці сваіх каранёў, павагі да сваіх бацькоў, малой радзімы. Адбываецца адчужэнне дзяцей ад бацькоўскага дому, ад родных каранёў, страчваецца адказнасць за жыццё бацькоў, якіх пакінулі дзеці самотна дажываць свой век у цяжкай працы.
4. Спадабалася маці, Сцяпан. Маці – працавітая, шчыра жанчына, Маці з вялікай літары, самаахвярная, гатовая аддаць апошняе дзецям. Сцяпан, яе сын, адзіны, у каго загаварыла сумленне. Астатнія героі – дачкі і зяць – пустыя, раўнадушныя і бяздушныя асобы, для якіх няма нічога святога.
5. Сцяпан: працавіты, падобны на маці, сціплы, гасцінны, добры, у яго адчуваецца ўпартая стрыманасць натуры і пачуццёвасць, ён адзіны спачувае сваёй матулі, адчувае сорам за тое, што яна засталася адна і цягне напасільную гаспадарку, толькі ён зразумеў сваю памылку і вярнуўся да маці. Сцяпан працуе ў Мінску і будуе метрапалітэн, ён выпадкова застаўся ў сталіцы, яго цягне дадому, у вёску. Ён не прымае жорсткасці і абыякавасці сваіх братоў і сясцёр. Сцяпан любіць дзяцей і шкадуе, што яго асабістае жыццё не склалася. Яму сорамна перад бацькам, што не спраўдзіў яго надзеі і з’ехаў у горад. Сцяпан – адзіны чалавек, якога і можна назваць сапраўдным сынам.
Маці: старая жанчына, жыве ў вёсцы, адна цягне вялікую гаспадарку, працавітая, вельмі любіць сваіх дзяцей, сумуе па іх, у яе вялікае сэрца, яна самаадданая, самаахвярная, добрая, ласкавая, шчырая. Яна гатова аддаць дзецям усё, каб толькі чым-небудзь парадаваць іх, дапамагчы ім. Самая большая для яе радасць – адчуваць сябе патрэбнай дзецям.
Лёнік: малады гаспадар, сусед маці, выдатны майстар на ўсе рукі, спраўны, працавіты умелы, у яго ўсё даведзена да ладу: адбудаваны двор, хата. Ён «і цясляр, і сталяр», да яго па дапамогу звяртаецца ўся вёска, у тым ліку і па дапамогу ў забіванні кабаноў.
Вольга: старэйшая сястра, вядома, што яна абяцае прыехаць, але так і не выконвае свайго абяцання. Яна зусім забылася і на маці,і на вёску. Яе хвалююць толькі асабістыя клопаты.
Вера (сярэдняя дачка): аўтар амаль не гаворыць пра яе, аднак зразумела, што гэта дачка бачыць у гаспадарцы маці толькі матэрыяльныя здабыткі, яна ні разу не спытала пра матуліна здароўе. Адзінае, што яе цікавіла, – гэта тое, каб іх не абдзялілі ў размеркаванні частак кабанчыка. Яна чэрствая, абыякавая, карыслівая.
Коля (зяць): муж Ніны, аўтар параўноўвае яго з «ружовашчокім кабанчыкам», лысы, тоўсты, пры сустрэчы з матуляй сваёй жонкі адводзіць вочы, няшчыры, карыслівы, менавіта для яго маці расціла авечак, каб здабыць аўчынку і справіць верхнюю модную вопратку для Ніны і яе мужа. Прычым дапамагаць у гэтым яны не збіраліся.
Ніна (малодшая сястра): яна жыве побач ад вёскі, дзе нарадзілася, але ў маці амаль не бывае. Яна працуе фельчарыцаю, вось як аўтар апісвае яе з’яўленне: «ў белым плашчыку, чырвоным берэціку, лакавых чаравічках». Яна настолькі рэдка бывае ў матулі, што тая нават не чакала яе прыезду. Яе знешняе апісанне гаворыць шмат аб чым: жанчына і не збіралася дапамагаць сваёй старой матулі, яна проста прыехала атрымаць «свой кусок». Раўнадушная, цынічная, чэрствая, зласлівая ў адносінах да брата.
6. Аўтар спачувае матулі. Гэта адчуваецца ў апісанні яе спрацаваных рук, старэнькага адзення, ды і сам факт апавядання – да старой маці прыязджаюць ужо гарадскія дзеці, якія пра родную вёску ды маці пачалі забываць, з’яўляюцца цяпер усе, каб падзяліць паміж сабой кабанчыка, якога маці выгадавала без іхняй дапамогі – сведчыць аб асуджэнні аўтара ў такіх адносін да свайго роднага чалавека дзяцей.
7. Вобраз маці ствараецца шматлікімі мастацкімі дэталямі:
«Потым як глянуў маці ў вочы, малыя, нявінныя, нейкія галубіныя, з самотнай пякучай чырванню, у гусцейшых, як апошні раз, калі бачыліся, маршчынах, сэрца скранулася…»
«– Вось ты, Сцёпа, узяў мяне за руку, і яна ўжо заныла. – Левай памацала правую, пад локцем. – Сёння ноччу была аднялася. Я і ў хустку ўкручвала, і шкіпінарам націрала.»
«– А хто яго. – няпэўна адказала маці. – Па кармёжцы і сала. Летам што я ім даю? Па траве ходзяць. Абы раслі здаровыя. З халадамі пачала парыць бульбу, буракі, жменю мукі сыпнеш, падмяшаеш. Дай больш хлеба, дык сала возьмеш. Казала, прывязіце, дзеткі, мех якой мукі, будзе вам сала. Дык жа ніхто не чуе. Але і так дзякуй Богу. Пакуль хопіць, а пасля другога апрыходуем. Ужо яго я вам пастараюся адкарміць.
Яны ўсе такія, маці: што б ні казалі, на языку, як і ў галаве, вечна дзеткі.»
«Матчыны рукі ляжалі на краі стала, трымалі відэлец з кавалкам пячонкі, і Сцяпан, прыгледзеўшыся, раптам жахнуўся: якія ж яны старыя! Здрабнелі, счарнелі, абсыпаліся шэрым прысакам, быццам толькі што вымяталі з печы вуголле і попел, а запясці танклявыя, усохлыя.»
«Тут яшчэ заўважыў белы, заматаны ў анучку палец, падобны на белую каціную лапку. Парэзала, ці што? Учора не было гэтай анучкі. Сёння паспела? I плямка чырвоная – кроў. Відаць, моцна парэзала. Запякло на душы, як убачыў кроў на белай анучцы.»
8. Калі дзеці ехалі з вёскі дадому, Сцяпан прапанаваў заехаць на могілкі да бацькі, аднак Вера сказала, што яны зробяць гэта іншым разам, маўляў, ім патрэбна заехаць засветла. Дочкі думалі толькі пра асабістыя патрэбы, яны былі настолькі раўнадушныя і чэрствыя, што не знайшлі хвілінкі адведаць свайго роднага чалавека. Сцяпан быў іншы, у яго было сэрца:
«Сцяпан зноў азірнуўся, але ўжо не на вёску – на магільнік. Зноў, ужо нейкай балючай памяццю вачэй, убачыў маці, яе самотную маўклівую постаць, рукі на прыполе, белы, абматаны анучкаю палец, і… вось калі: да горла падкацілася хваля, тая самая, што душыла ўчора за сталом, калі глядзеў на шэрыя матчыны рукі, пасля ўранні, калі бачыў маці наўколенцах перад цыратаю з кучкамі мяса і сала, на дзяльбе кабанчыка, пасля, апошні раз, на магільніку. Заплюшчыў вочы – маці ўсё стаяла пасярод вёскі, сіратліва глядзела на дарогу…»
9. Пачуццё блізкасці да маці, адчуванне духоўнай роднасцю з ёю здымае з яго душы цяжар і тужлівы смутак, адкрывае яе насустрач радасці. Радасць узаемаразумення пакуль што не знайшла выйсця ў словах, а ўвасобілася ў звычайнай будзённай працы. Сцяпан вярнуўся, каб дапамагчы, падтрымаць сваю матулю, даказаць сабе, што ён не счарсцвеў, што яго сэрца належыць роднай хаце, вёсцы.
10. Апошні сказ апавядання пра тое, як яны разам рэжуць сечку, насычаны дзеясловамі і, наогул, пабудаваны так, быццам перадае бадзёры рытм сумеснай працы ды гоніць прэч думкі аб адзіноце.
Сцяпан урэшце зразумеў сваю памылку ў адносінах да матулі, яны любяць адзін аднаго, яны ўмеюць працаваць, гэта родныя людзі. У сэрцы сына нарэшце абудзіліся сапраўдныя сыноўі пачуцці, якія і падштурхнулі яго не толькі дапамагаць ёй, але і выканаць абяцанне перад бацькам. Гэта значыць, што ён не адрачэцца ад сваіх каранёў і захавае «святое штосьці» ў сваім сэрцы.
О чем рассказ дзяльба кабанчыка
Сцяпан здзіўляўся, як Віця гэтак можа гаварыць, хоць з раўнёю, хоць з дарослым, адкуль у яго бяруцца тыя словы, думкі? Малы, а яму дарослы не дакажа.
— Нешта ты на бацькоў вярзеш? — спытаў.
Хлопчык глянуў на яго яснымі разумнымі вочкамі:
— Быў у мяне дзед Ёська, тады жылося весялей. Ці помніш дзеда Ёську? Во гэта быў дружбак!
— Тут ты ўжо загнуў дык загнуў! — не ўтрымаўся, зарагатаў Сцяпан.— Дзед Ёська тры гады як памёр.
— А я і кажу, што памёр. Я і шкадую,— яшчэ мацней, перажываючы, нахмурыўся Віця.
— Адкуль ты яго памятаеш? Табе тады было тры гадкі. Якія ў вас маглі быць размовы, справы?
Віця засоп, скрывіўся, адно вока хітра заплюшчыў, другім уставіўся на Сцяпана — з прыкрасцю, болем:
— Бачу, што і ты не лепшы за майго бацьку. Усе вы. Акрамя дзеда Ёські. То быў чалавек!
Да матчынай хаты Сцяпан бег вясёлы: ну і малы! Прыбег, а кабан ужо ляжыць на баку ля хлява, над ім стаяць маці з Лёнікам, гадаюць, колькі заважыць — пяць ці шэсць пудоў? Маці давала меней, а Лёнік болей. Ён смяяўся, што ўсе жанчыны са сваім вечна хаваюцца, даюць свайму меней, як чужому, а мужыкі, наадварот, сваё перад чужым не зганяць ніколі.
— Дзе ж праўда? — маці дапытвалася ў Сцяпана.— Як па-твойму? Пяць ці шэсць?
— Не ведаю. Во. вам сюды б Віцю.
Лёнік рэзка, аж са злосцю, сунуў швайку ў сцяну хлява, у шчыліну, сумнымі вачыма паглядзеў на Сцяпана, хацеў штосьці адказаць, ды змоўчаў, адно спытаў:
Кабана вынеслі за хлеў, паклалі на чыстую саломку, у пашчу ўсунулі камень, як рабілі заўсёды перад смаленнем. Лёнік распаліў паяльную лямпу. Прынёс сваю і Сцяпан.
Маці прытарабаніла вялізны чыгун з цёплай вадою, вядро халоднай — абліць гарачыя кішкі,— чыстыя анучы, нажы.
Лёнік трымаў у кожнай руцэ па лямпе, двума слупамі агню зганяў поўсць, распаленую да чырвані, да залацізны, якая тут жа і гасла, асыпалася шэрым прысакам. Сцяпан трымаў кабана за ногі, падварушваў, каб Лёніку лаўчэй было смаліць, следам за лямпаю абшкрабаў гар і так захапіўся, што не бачыў нічога, акрамя кабана, суседавых рук з лямпамі ды нажа ў сваёй руцэ. Абодва стараліся, як сабе. Абсмалілі і абшкрэблі з аднаго боку, пасля, перавярнуўшы кабана, з другога, паклалі на спіну і абсмалілі жывот, ногі, пахвінне.
Нарэшце Лёнік адставіў лямпы, абшкроб і абмыў вушы, лыч, хвост, капыты. Кабанчык быў гатовы. Ён ляжаў чысты, румяны, быццам пірог, які толькі што дасталі з печы. Сусед млосна разагнуў спіну, у добрым настроі ўсміхнуўся цётцы, рады і сваёй удалай рабоце, і ўдаламу кабану, і памочнікам.
— Кубак, цётка Ганна! Кроў выбіраць. А куды зліваць? Не выліваць жа дабро?
Яшчэ кроў не выбраў — зноў каманда:
Маці толькі на падачы стаяла ды падказвала як гаспадыня, куды што класці. Праўда, быў яшчэ клопат пільнаваць катоў, каб каторы не звалок кавалка. Двое вусатых сядзелі на плоце, маўчалі, а свой Васіль, здаровы драпежнік, нібы рысь, шэры з белымі лапамі, падбіраўся ўсё бліжэй да свежыны, каўкаў і аблізваўся. Маці зладзюгу ведала — вачэй з яго не зводзіла.
Калі кабана разабралі, расклалі ў тазы, у ночвы, тады прыехала Ніна, малодшая Сцяпанава сястра. Жыла яна блізка, у суседнім раёне, у вялікім рабочым пасёлку, там была замужам, рабіла фельчарыцаю, але ў вёску, хоць і блізка, наведвалася радзей, як старэйшыя сёстры з Мінска. Яе прыезду маці не чакала і таму, відаць, абрадавалася болей, як сыну: кінула і кабана і катоў — бегма насустрач.
Сцяпан у гэты час паліў салому, на якой смалілі. Падкінуўшы мокрую ў агонь, паглядзеў на сястрыцу ў белым плашчыку, чырвоным берэціку, лакавых чаравічках, таксама падышоў:
— Во. хоць кабанчык прывёў да маці.
Хацеў сказаць жартам, ды атрымалася злосна. Думаў, што і сястра жартам адкажа, а яна ўскіпела:
— Можа, ты яго гадаваў?
Схапіліся, як чужыя, не паспеўшы павітацца. Але маці не дала волі іхняй спрэчцы:
— Збегай, сынок, у магазін. Бутэльку я вам з Лёнікам прыпасла, ды як на ўсіх — мала будзе.
— Не трэба,— запыніла, супакойваючыся, Ніна.— Я таксама прывезла.
— Ну дык. А дзе ж гэта Лёнік дзеўся?
— Пайшоў сваім свінням даць. Пазней прыйдзе.
— Тады, сынок, сечкі нарэж. Трэба запарыць карове, цяляці. Вось ты, Ніна, доктар. Што гэта ў мяне з рукою? Баліць і баліць. Нічога падняць не магу.